Тэхнічны збой не дае караблю "Саюз" вярнуцца на Зямлю
Пілатуемы карабель "Саюз" не можа вярнуцца на Зямлю, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Пасадка апарата з трыма касманаўтамі перанесеная. Як паведамляюць у Цэнтры кіравання палётамі Раскосмаса, пры адстыкоўцы модуля ўзнікла пазаштатная сітуацыя. Больш за тры гадзіны спецыялісты спрабавалі ліквідаваць тэхнічны збой.
Каб не рызыкаваць, было прынята рашэнне вярнуць касманаўтаў на станцыю, а час пасадкі перанесці на суткі. Гэты інцыдэнт стаў першым у сваім родзе за ўвесь час эксплуатацыі МКС.