Тэкст Рашэння Савета ЕС па Беларусі 17 лістапада 2009 года

“У сувязі з адсутнасцю істотнага прагрэсу, Савет не можа адмяніць абмежавальныя меры супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў… Тым не менш, каб заахвоціць прагрэс, Савет вырашае адначасова працягнуць прыпыненне прымянення абмежаванняў на ўезд для шэрагу беларускіх чыноўнікаў” Савет прыняў наступныя рашэнні:

1. Савет адзначае, што з кастрычніку 2008 году, у выніку вызвалення міжнародна прызнаных палітычных вязняў, адкрыліся новыя магчымасці для дыялогу і паглыбленага супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Савет вітае інтэнсіфікацыю палітычнага дыялогу на найвышэйшым узроўні паміж ЕС і Беларуссю, пачатак Дыялогу па правах чалавека, узмоцненае тэхнічнае супрацоўніцтва і ўдзел Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве як шляхі да наладжвання ўзаемапаразумення і стварэнне магчымасцяў для вырашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць.

2. Савет нагадвае пра свае Заключэнні ад 13 кастрычніка 2008 года, дзе былі зазначаныя гэтыя сферы якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць, уключна з прагрэсам у галіне рэформы Выбарчага кодэкса, каб той адпавядаў патрабаванням АБСЕ і іншым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў, свабодай слова і СМІ, свабодай сходаў і палітычных асацыяцый. Пасля шэрагу натхняючых рашэнняў, якія былі прынятыя ў гэтых сферах раней, Савет глыбока расчараваны праяўленай ў апошні час адсутнасцю значнага прагрэсу ў вырашэнні гэтых непакоячых пытанняў у сферы правоў і асноўных свабод чалавека, уключна з нядаўнім разгонам мірных палітычных акцый і маючымі месца адмовамі ў рэгістрацыі шматлікім палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным медыям. У дадатак, Савет выказвае шкадаванне адносна нядаўніх смяротных прысудаў у Беларусі і заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як прамежкавы крок на шляху да забароны смяротнага пакарання.

3. У сувязі з адсутнасцю істотнага прагрэсу ў сферах, якія былі абазначаныя ў Рашэннях Савету за 13 кастрычніка 2008 году, Савет не можа адмяніць абмежавальныя меры супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Таму ён вырашае працягнуць да кастрычніка 2010 году абмежавальныя меры, якія апісаныя ў Агульнай пазіцыі  2006/276 CFSP і працягнутыя Агульнай пазіцыяй 2009/314/CFSP. Тым не менш, каб заахвоціць прагрэс у сферах, якія зазначаныя ЕС, Савет вырашае адначасова працягнуць прыпыненне прымянення абмежаванняў на ўезд для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, згодна з умовамі, якія вызначаныя ў Агульнай пазіцыі Савета 2009/314/CFSP, да кастрычніка 2010 года.
У канцы гэтага перыяду Савет пераглядзіць абмежавальныя меры згодна з сітуацыяй у Беларусі. Савет можа вырашыць ізноў прымяніць або зняць абмежаванні на паездкі ў любы момант у залежнасці ад дзеянняў беларускіх уладаў на шляху дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека.

4.  Савет узгадвае Сумесную дэкларацыю саміта Ўсходняга партнёрства ад 7 мая і вітае канструктыўны і актыўны ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве. У гэтым кантэксце, а таксама прызнаючы важнасць узмоцненых кантактаў паміж людзьмі, Савет заклікае Еўракамісію падрыхтаваць рэкамендацыі, якія б спрыялі з'яўленню дырэктываў па перамовах па аблягчэнні візавага рэжыму і паўторнага разгляду дамоваў з Беларуссю, прымаючы да ўвагі агульны падыход па аблягчэнні візавага рэжыму, нядаўнюю ацэнку існуючых пагадненняў па аблягчэнні візавага рэжыму, а таксама заключэнні місіі тэхнічных экспертаў якая наведала Беларусь, з мэтай магчымага прыняцця гэтых дырэктываў, калі будуць выкананыя неабходныя ўмовы.

5. Еўрапейскі Саюз ізноў падкрэслівае, што ён гатовы паглыбляць стасункі з Беларуссю, калі ў далейшым Беларусь будзе кіраваць сваё развіццё ў бок дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і вяршыні закону, а таксама гатовы дапамагаць ёй дасягнуць гэтых мэтаў. У выпадку прагрэсу Беларусі ў гэтых сферах Савет гатовы зрабіць крокі каб палепшыць стасункі з Беларуссю на ўзроўні дамоўленасцяў. Адначасова, Савет прапануе Камісіі зрабіць прапанову сумеснага з Беларуссю часовага плану, які б вызначаў прыярытэты рэформаў, карыстаючыся як прыкладам Планамі дзеянняў, якія распрацаваныя для іншых краінаў у межах Еўрапейскай палітыкі суседства.

6. У адпаведны час Савет перагледзіць палітыку ЕС адносна Беларусі згодна з вышэй зазначаным. У выпадку пазітыўных зменаў Савет належным чынам на іх адрэагуе.

7. У святле палітыкі заахвочвання, якую ЕС праводзіць у дачыненні да Беларусі, а таксама каб падтрымліваць развіццё дэмакратычнага і плюралістычнага асяроддзя, Еўрапейскі Саюз будзе надалей узмацняць супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю, у тым ліку ў межах ініцыятывы Ўсходняга партнёрства".