Тэлеканал "Белсат" у Беларусі мае 200 тысяч гледачоў?

На замову незалежнага тэлеканалу "Белсат" адзін з незалежных беларускіх інстытутаў зладзіў сацыялагічнае даследванне яго аўдыторыі, апытаўшы з дапамогай анкетаў 3000 асобаў. Паведамляецца, што ў Беларусі "Белсат" глядзяць каля 200 000 чалавек, адзначае nn.by.  Калі параўнаць, то атрымаецца, што аўдыторыя "Белсату" па колькасці прыкладна роўная ці перавышае аўдыторыі такіх тэлеканалаў, як "РТР Планета", "Мір", "НТВ Мір", "MTV" (Расія), "8 канал", "БелмузТВ", "ТВЦ", "Першы музычны канал".