Тэлерэкламу выставы "Тайны цела" прызналі неэтычнай
Яна была змешчана "з парушэннем патрабаванняў закона".
Міністэрства гандлю Беларусі прызнала тэлерэкламу выставы "Тайны цела" неэтычнай. У ёй "утрымліваюцца выявы разрэзаных на часткі пласцініраваных цел памерлых людзей з дэманстрацыяй палавых органаў, што парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці".
Згаданая рэклама змешчана з парушэннем патрабаванняў закона Беларусі "Аб рэкламе". Таму рэкламадаўцу рэкламы выставы "Тайны цела" і арганізацыі, якая размясціла яе на тэлеканалах, вынесены прадпісанні аб ліквідацыі выяўленага парушэння заканадаўства, інфармуе БЕЛТА.
Фота — БелаПАН