Тэлевізію абавяжуць паказваць беларускае кіно?

Беларускія тэлеканалы заканадаўча абавяжуць паказваць нацыянальнае кіно. З такой ініцыятывай выступіла Міністэрства культуры, інфармуе БЕЛТА.  Па словах міністра Паўла Латушкі, без дзяржпадтрымкі кінематограф не існуе ні ў адной краіне, за выключэннем, можа быць, Амерыкі. Таму прынцыпова важна ўвесці абавязковы паказ нацыянальных фільмаў на тэлеканалах. На думку міністра, колькасць беларускіх фільмаў у агульным ліку кінастужак можа складаць 20-25%.