Тэлевыступ апазіцыйнага кандыдата перакрылі выпускам навінаў
5 верасня ў эфіры тэлеканала "Лад" у перыяд часу з 17.30 да 18.30 на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна павінен быў транслявацца выступ Яніны Гузоўскай, кандыдата ў дэпутаты ад ПКБ.
Аднак, у гэты час тэлеканал "Лад" на тэрыторыі Дзятлаўшчыны перадаваў навіны Брэсцкай тэлестудыі, паведамляе Хартыя’97 са спасылкай на арганізацыю "Праваабаронцы за вольныя выбары". Характэрна, што іншы кандыдат, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міхаіл Арда, дэманстратыўна адмовіўся ад свайго тэлевыступу. Затое яго актыўна "рэкламуе" дзяржаўная раённая газета "Перамога".