Тэлежурналістка чакае папярэджання пракуратуры

Таццяна не выключае, што ёй могуць вынесці папярэджанне за працу без акрэдытацыі. 19 снежня яна вяла рэпартаж з плошчы Незалежнасці, маючы пасведчанне польскай кампаніі "NEWS Informacje". Была затрыманая і асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней яе ўжо папярэджвалі за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат", піша "НашаНіва".