Тэмпература падбіраецца да рэкорду 64-гадовай даўніны

Нягледзячы на сусветнае пацяпленне, да гэтага часу найбольш высокая тэмпература ў Беларусі была зафіксаваная ў 1946 годзе. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Фядотава: "Абсалютны максімум быў зарэгістраваны ў Васілевічах 20 жніўня 1946 года і ён склаў +38 градусаў. І гэта самая высокая тэмпература за ўвесь перыяд назіранняў. А самая нізкая тэмпература, гэта зноў жа адбылося ў жніўні, але ў 1966 годзе на метэастанцыі "Палеская". Тады было -3,4 градуса".

Найбольш спякотна ў Мінску было 29 ліпеня 1936 года. Тады была зафіксаваная тэмпература +35 градусаў.