Тэнісістка Вікторыя Паўловіч выйграла чэмпіянат Славеніі ў парах
У Вяленьі (Славенія) скончыўся адкрыты чэмпіянат Славеніі па настольным тэнісе. На пастамент гонару ўздымаліся Вікторыя і Вераніка Паўловіч. У адзінкавым разрадзе Вераніка стала трэцяй, а Вікторыя ў парным разрадзе выйграла турнір, адзначае "Беларускі партызан". Вікторыя Паўловіч у матчы 1/4 фіналу адзінкавага разраду не змагла абыграць Крысціну Тос (Венгрыя). Вераніка Паўловіч прайграла ёй жа ў паўфінальным матчы - 2:4.
У парным заліку Вікторыя Паўловіч разам з расіянкай Святланай Ганінай выйгралі турнір. У фінале ім процістаялі галандскія спартоўкі Йе Лі/Алена Ціміна. Матч выдаўся напружаным, але наша пара вытрымала напругу фінальнага паядынку - 4:3.