Тэнісісты Беларусі ў матчы Кубка Дэвіса стартавалі з паразы

8 траўня зборная Беларусі па тэнісе ў Ёханэсбургу правяла першыя паядынкі матчу Кубка Дэвіса з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай у 1-й Еўра-Афрыканскай групе. На жаль, адзначае БЕЛТА, першае ачко ў гэтым супрацьстаянні дасталося нашым сапернікам. Першым на корт выйшаў Уладзімір Ігнацік, аднак ён не змог дайграць свой матч да канца з-за харчовага атручання. Сапернікам беларуса быў Ізак ван дэр Мерве. Першы сэт паўднёваафрыканец выйграў 6:4, а другі быў спынены пры ліку 4:3 на яго карысць. На 8 траўня прызначаная таксама сустрэча Андрэя Каратчэні з Рыкам дэ Вустам.

Нагадаем, пераможца матчу Беларусь—ПАР выйдзе ў плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвісу. Каманда, якая прайграе, застанецца ў 1-й Еўра-Афрыканскай групе.