Тэнісны матч паміж Азаранкай і Стосур перанесены
Чвэрцьфінальны матч турніру ў Рыме паміж беларускай Вікторыяй Азаранкай і аўстралійкай Самантай Стосур пачнецца не раней чым у 20.30.
Раней паведамлялася, што яго пачатак запланаваны на 17 гадзін. Як піша "Прессбол", перанос звязаны з тым, што з турніру знялася Марыя Шарапава, якая павінна была ў той час гуляць на цэнтральным корце з Сарай Эрані. У сувязі з новымі акалічнасцямі на цэнтральным корце згуляюць Азаранка і Стосур.
Паказ матча ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" пачнецца прыкладна ў 20.55-21.00. Матч будзе транслявацца з невялікай затрымкай па часе. Пасля першага сэта чакаецца яшчэ адна затрымка на 3-4 хвіліны з-за трансляцыі розыгрышу латарэі КЕНО.