Тэрарысты-ісламісты рэпетавалі тэракт у Амстэрдаме
Паліцыя Нідэрландаў зняла двух пасажыраў з рэйса авіякампаніі United Airlines Чыкага-Амстэрдам па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту, паведамляе ABC News. Прадстаўнік галандскай паліцыі заявіў, што арышты былі здзейсненыя па патрабаванні спецслужбаў ЗША. Грамадзянін ЗША Ахмед Махамед Насер аль Суфі і грамадзянін Йемена Хезем аль Мурысі спрабавалі правесці ў багажы макет бомбы.
У багажы затрыманыя мелі тры мабілкі і гадзіннік, прыклеены да пластыкавай бутэлькі. Таксама ў сумцы аль Суфі знайшлі сем тысяч долараў. Затое выбухоўкі пры іх не было. Высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскіх сілавых структур заявіў, што гэта была рэпетыцыя да сапраўднага тэракту.