Тэрмін перарэгістрацыі ІП у юрасобы не будзе падоўжаны — Мінгарвыканкам
Тэрмін перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) у юрыдычныя асобы не будзе падоўжаны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Дзмітрый Антаневіч.
Нагадаем, згодна з указам прэзідэнта № 302, што рэгламентуе парадак стварэння індывідуальным прадпрымальнікам прыватнага унітарнага прадпрыемства (ПУП) і яго дзейнасці, тэрмін падачы дакументаў быў першапачаткова вызначаны да 1 лістапада 2007 года, а затым — падоўжаны да 1 сакавіка 2008 года.
Паводле звестак начальніка ўпраўлення Мінгарвыканкама, з пачатку года ў сталіцы зарэгістравана 1.239 юрыдычных асоб і 1.734 ІП, у тым ліку ў 2008 годзе 449 ІП перарэгістраваліся ў ПУП . Усяго была пададзена 721 заява на перарэгістрацыю і ўзгоднена 1.075 найменняў.
БелаПАН