Therion выдадуць альбом ужо ў верасні

Швецкія металісты Therion скончылі працу над новым паўнавартасным альбомам.  Чатырнаццатая ў студыйнай дыскаграфіі калектыву кружэлка выйдзе пад назвай «Sitra Ahra» ўжо ў верасні гэтага года.

Запіс «Sitra Ahra» ажыццяўлялася на студыях у Нью-Ёрку і Стакгольме. Прадзюсаваннем альбома займаўся лідар Therion Крыстафер Ёнсан, міксаванне запісанага было даверана знакамітаму Ленарту Остлунду, які працаваў з Led Zeppelin і ABBA.

«Гэта сапраўды ўнікальная праца», - кажа пра новы альбом Therion Остлунд. Сам Ёнсан раней апісваў «Sitra Ahra» як «нешта надзвычай эфектнае і хвалюючае – нават па стандартах Therion».

«Sitra Ahra» стане паслядоўнікам дыска 2007-га года «Gothic Kabbala» і першай працай у складзе Therion новага ўдзельніка – аргентынскага гітарыста Крысціяна Відаля.

Трэк-ліст «Sitra Ahra»:

1. Sitra Ahra
2. Kings Of Edom
3. Unguentum Sabbati
4. Land Of Canaan
5. Hellequin
6. 2012
7. Cu Chulain
8. Kali Yoga III
9. The Shells Are Open
10. Din
11. After The Inquisition: Children.

Фота: clips-online.ru