Tiesto названы лепшым дыджэям у свеце
Папулярны нямецкі электроншчык Tiesto (сапраўднае імя Тэйс Вервэст) быў ганараваны гучным тытулам "Лепшы дыджэй свету" на цырымоніі ўручэння прэміі DJ Awards, якая адбылася 25 верасня ў клубе "Pacha" на Ібіцы.
Сёлета ўзнагароджанне праходзіла ў 11-ы раз. Прэміямі DJ Awards адзначаюцца лепшыя дасягненні прадстаўнікоў сусветнай электроннай музыкі ў 12 розных катэгорыях - "Лепшы пачатковец года", "Лепшы трансавы дыджэй", "Лепшы хіп-хоп выканаўца" і гэтак далей.
Лаўрэаты DJ Awards традыцыйна вызначаюцца шляхам галасавання публікі, што робіць узнагароду сапраўды "народнай".
Лепшым хаўс-дыджэем сёлета стаў француз Дэвід Гета, лідэрам у сферы тэхна быў прызнаны Рычы Хоўцін, а звання лепшага прадстаўніка стылю мінімал быў ушанаваны Адам Бэйер.
"Лепшым пачаткоўцам" стаў брытанскі хаўс-дыджэй Funkagenda, а "Прарывам году" - галандзец Сандэр Ван Дорн.
Ганаровую ўзнагароду "За выбітны ўнёсак у развіццё танцавальнай сцэны" атрымаў сузаснавальнік знакамітай Miami Music Conference - аднаго з галоўных сусветных самітаў, прысвечаных электроннай музыцы - амерыканец Біл Кэлі.
Фота: www.clubfeelings.net