Time: Лукашэнка ў бліжэйшым часе можа пазбавіцца ўлады
Журнал Time склаў топ-10 "слабых" аўтарытарных кіраўнікоў, якія, паводле амерыканскіх журналістаў, бліжэйшым часам могуць страціць уладу. Самыя нетрывалыя пазіцыі — у прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака, які ўзначальвае спіс. Верагоднасць яго адстаўкі павысілі масавыя акцыі пратэсту, што адбываюцца зараз у краіне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заняў чацьвёрты радок гэтага "рэйтынгу".
Акрамя яго, у дзясятку ўвайшлі кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Емена Абдула Салех, кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір, прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр, іранскі лідар Махмуд Ахмадзінежад, прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабе, кіруючая дынастыя Саудаўскай Аравіі і прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка.