ТНМК рыхтуе "Спам"

Украінскі гурт “Танок на майдані Конго” плануе выдаць новы альбом “Спам” ужо ў верасні.  Дырэктар калектыву Багдан Уцеха распавёў карэспандэнту InterMedia, што гэта не канчатковая назва дыска, але апошнім часам гурт схіляецца да таго, каб яе зацвердзіць.

Агулам у “Спаме” будзе 14 кампазіцый, аднак не выключана, што гурт дадасць яшчэ адну. Як распавёў Багдан, існуе песня, якая не мае ніякай назвы (але мае поспех на кватэрніках), якую Фагот, лідар гурта, думае запісаць і дадаць у альбом. Акрамя таго, дзеці здымаюць кліп на песню “Новина” (“Навіна”).

Таксама Багдан распавёў, што напачатку жніўня ўдзельнікі гурта раз'едуцца ў адпачынкі асобна адзін ад аднаго: хтосьці збіраецца ехаць на музычны фэст “Sziget” у Будапешт, хтосьці плануе адпачыць на астравах.

Фота: www.tnmk.com