ТНМК выдалі дыск кавераў на сябе
У Кіеве адбылася прэзентацыя новай кружэлкі ўкраінскай хіп-хоп-каманды "Танок на Майдане Конго" пад назвай "РеформатЦія-2".
Дыск складаецца з кавераў на песні гурта, выкананых украінскімі артыстамі - як пачаткоўцамі, так і знакамітасцямі.
Запіс альбома адбываўся на працягу двух гадоў і, паводле словаў франтмэна ТНМК Фагота, на кружэлку трапіла толькі частка з той колькасці трэкаў, што былі атрыманыя камандай.
Кружэлка фактычна складаецца з дзвюх частак - "РеформатЦія-2" і "РеформатЦія-2.2".
Першы дыск будзе распаўсюджвацца праз музычныя крамы, а вось другая частка стане даступная толькі Інтэрнэт-карыстальнікам.
Напрыклад, вакаліст каманды "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка прадставіў свой варыянт кампазіцыі ТНМК "Пупсики", у якой гаворка ідзе пра гастролі ТНМКоўцаў у Францыі.
Кампазіцыя ў выкананні лідэра "ВВ" атрымала назву Les Poupees і гучыць па-французску. На кружэлцы прысутнічаюць таксама кампазіцыі ў выкананні Сафіі Ратару, Сяргея Сівохі і гуртоў "Крихітка Цахес", "Гуцул Каліпсо", "Димна Суміш", "ПараНормальных", ды іншых музыкаў.
Фота: not-an-empty-sound.nnm.ru