Толькі 1000 чалавек просяць Лукашэнку прызнаць Цхінвалі

У Цхінвалі пачаўся збор подпісаў з просьбай да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі. Пра гэта паведамляе "Эксперт-клуб" са спасылкай на агенцтва "РЕС". Збор подпісаў на цэнтральнай плошчы Цхінвалі пачала арганізацыя "Новы народ" падчас святкавання Дня незалежнасці Паўднёвай Асеціі. Як кажуць самі прадстаўнікі арганізацыі, дагэтуль удалося сабраць толькі 1000 подпісаў.