Толькі 26% беларускіх дзяцей — практычна здаровыя

20% вучняў выпускных класаў беларускіх школ маюць блізарукасць. На другім месцы паводле ступені распаўсюджанасці стаяць розныя парушэнні паставы, на трэцім — псіхічныя захворванні. Такую інфармацыю сёння агучылі на сумеснай калегіі Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту і турызму, паведамляе БелаПАН. Агулам у Беларусі толькі 26% практычна здаровых дзяцей. 58% школьнікаў перанеслі нейкія складаныя захворванні ці часта хварэюць, 14% маюць хранічныя захворванні. 2% школьнікаў аднесеныя да інвалідаў. 45 дзяцей стаяць на ўліку ў наркалагічнай службе з дыягназам “алкагалізм”, 8 — маюць дыягназ “наркаманія”. Дзяўчынкі-падлеткі ў нашай краіне зацяжарваюць у 2,5 разы часцей, чым гэта здараецца ў краінах Заходняй Еўропы.