Том Круз агучыць ліхадзея ў чацвёртым "Шрэке"
Том Круз можа агучыць аднаго з персанажаў чацвёртай часткі "Шрэка" ("Shrek Goes Fourth") студыі DreamWorks. Паводле паведамлення Сinemablend, калі перамовы акцёра і DreamWorks
скончацца поспехам, то голасам Круза ў фільме рэжысёра Майка Мітчэла
загаворыць адзін з ліхадзеяў.
Сinemablend адзначае, што Мітчэл з'яўляецца фанатам Круза. Выданне піша, што пра чацвёртую частку "Шрэка" практычна нічога не вядома. Магчыма, у карціне будзе распавядацца пра юнацтва зялёнага людаеда і пра тое, як ён патрапіў у сваё балота.
Мяркуецца, што Шрэка зноў агучыць Майк Маерс.
Нагадаем, што "Шрэк Трэці" выйшаў у сусветны пракат у 2007 годзе, зарабіўшы 798 мільёнаў долараў.
Фота: justjared.buzznet.com