Том Круз атрымае кінапрэмію Нямеччыны

Галівудскі кінаакцёр Том Круз атрымаў узнагароду ад нямецкай кінапрэміі Bambi Awards за гатоўнасць рызыкаваць у сваіх фільмах. Паводле агенцтва Reuters, прэмія будзе ўручаная Крузу на 59-й штогадовай цырымоніі Bambi Awards у Дзюсельдорфе, якую арганізуе германская медыякампанія Hubert Burda Media.

Журы прэміі палічыла, што Круз робіць у сваіх фільмах тое, на што ніхто іншы б не адважыўся. Размова ідзе пра карціну "Валькірыя", прысвечаную няўдаламу замаху на Гітлера. Круз выконвае ролю графа Клаўса фон Штауфэнберга, які даставіў бомбу на паседжанне штаба Гітлера.

Раней улады Нямеччыны выступалі супраць здымак фільма ў краіне з-за саенталагічных перакананняў Тома Круза. Бо дзейнасць саентолагаў на тэрыторыі Нямеччыны забароненая.

Акрамя таго, міністэрства абароны краіны выступала супраць здымак шэрагу эпізодаў карціны ў былым берлінскім штабе Рэзерву сухапутных войскаў, так званым Бэндлерблоку.

Аднак пазней здымкі "Валькірыі" былі дазволеныя, і ўрад краіны нават выдаў на вытворчасць карціны 4,8 мільёнаў еўра.

У "Валькірыі" таксама здымаюцца Кенэт Брана, Біл Наі і Том Уілкінсан. Рэжысёр карціны - Браян Сінгер. Выхад фільма ў пракат прызначаны на жнівень 2008 года.

Фота: www.ukaraj.pl