Том Круз стаў святаром
Галівудскі акцёр Том Круз, у мінулым адзін з самых дарагіх акцёраў Галівуду, вырашыў адыйсці ад справаў і сканцэнтравацца на сваёй рэлігіі.
Нагадаю, што Том Круз з’яўляецца шчырым сябрам секты саенталогіі. У апошні час Том вельмі шмат часу аддаваў свайму веравызнанню. Паступова ён дайшоў да самай высокай ступні саенталагічнай лесвіцы і атрымаў тытул святара.
Зараз акцёр мае права праводзіць шлюбныя цырымоніі. І ў бліжэйшы час новы святар Том Круз абвянчае свайго сябра міліянера Джэймса Пакера і яго нявесту, манекеншчыцу Эрыку Бэкстэр. Джэймс Пакер ужо доўгі час з’яўляецца прыхільнікам саенталогіі і вядомы, як самы буйны ахвярадаўца секты.
Нагадаю, што 18 лістапада 2006 году ў гарадку Брачана пад Рымам адбылося вянчанне Тома Круза і Кэці Холмс. Іх вяселле таксама праходзіла па саенталагічнаму абраду.
Дадам, што саенталогія – гэта супярэчлівае вучэнне, створанае пісменнікам-фантастам Ронам Хабардам. У Галівудзе ў новай рэлігіі знайшлося немала прыхільнікаў, у тым ліку Джон Траволта, Кірсці Элі, Мімі Роджэрс і Джульет Льюіс.
Сам Том Круз упэўнены, што менавіта ў вучэнні Хабарда крыецца сакрэт яго поспеху і асабістага шчасця. Паводле словаў Тома, "яно дапамагло велізарнай колькасці людзей”. Маўляў, ён ведае гэта дакладна, бо сам “ім карыстаіцца і сам саентолаг".
Фота: www.tufuncion.com