Том Ёрк выпусціць сольны сінгл на вініле

Вакаліст Radiohead Том Ёрк збіраецца выпусціць сольны сінгл на вінілавай пласцінцы. У яго трапяць дзве песні: "Apart By Horses" і "The Hollow Earth", паведамляе TwentyFourBit.

Выйдзе пласцінка 22 верасня, прычым абмежаваным тыражом — 4 тысячы копій паступяць у продаж у ЗША, столькі ж адправіцца ў Еўропу, і яшчэ 300 пласцінак можна будзе купіць на тэрыторыі Канады.

Верагодна, што рэліз будзе прымеркаваны да выхаду фільма пра вампіраў "Маладзік". Том Ёрк акурат працаваў над саўндтрэкам да гэтай стужкі.