Томі Лі Джонс прыдумае Капітана Амерыка

Томі Лі Джонс далучыцца да акцёрскага складу стужкі "Капітан Амерыка".  Пра гэта ў інтэрв'ю LeicesterSquareTV заявіла актрыса Хэйлі Этвэл, якая выконвае ў гэтым фільме ролю Шэран Картар - сакрэтнага агента і сяброўкі галоўнага героя. У ролі каго выступіць Джонс, пакуль невядома, аднак рэсурс ComingSoon.net паведамляе, што, хутчэй за ўсё, вядомы акцёр выканае ролю генерала Чэстара Філіпса.

Гэты персанаж з'яўляецца адным з ключавых для развіцця сюжэту - менавіта ён адабраў Стыва Роджэрса для ўдзелу ў эксперыменце па стварэнні суперсалдат, які і прывёў да з'яўлення Капітана Амерыкі.

Выхад на экраны фільма "Капітан Амерыка" запланаваны на ліпень 2011 года. Акрамя Этвэл, галоўныя ролі ў стужцы выконваюць Крыс Эванс (Капітан Амерыка), Сэмюэль Л. Джэксан (Нік Ф'юры). Роля галоўнага злыдня, Чырвонага Чэрапа, дасталася Х'юга Ўівінгу. Рэжысёрам стужкі выступіў Джо Джонстан, які зняў, у прыватнасці, "Парк Юрскага перыяду - 3".

Зусім нядаўна паведамлялася, што ў стваральнікаў кінастужкі ўзніклі цяжкасці са сцэнарыем, і кіраўніцтва Marvel нечакана вырашыла перапісаць яго, не ўдакладняючы, што было не так у першапачатковай версіі. Паведамлялася, што на ролю "перапісчыка" прэтэндуе Джос Уідан - стваральнік "Бафі - знішчальніцы вампіраў" і "Светлячка" (Firefly).

Фота: screenhead.com