«Торба-на-круче» выдае новы альбом

Піцерскі гурт «Торба-на-круче» адсвяткуе дзесяцігоддзе свайго існавання выпускам новага альбому. Трэцяя ў студыйнай дыскаграфіі гурта кружэлка, якая атрымала назву «Так не бывает», з'явіцца ў продажы ў канцы верасня.

На дыск трапіла 12 трэкаў. Частка з іх ужо была прадстаўленая публіцы падчас канцэртных выступаў гурта.

Прэзентацыя новага альбому «Торба-на-круче» адбудзецца 19 верасня ў маскоўскім клубе «16 тон».

Нагадаем, што папярэдні альбом «Час времени» быў выдадзены ў красавіку 2004-га году.

Фота: www.liveinternet.ru