Торы Амос выгнала з выступу фэнаў
Падчас канцэрту ў Сан-Дыега (штат Каліфорнія) спявачка Торы Амос спыніла свой выступ, каб зрабіць заўвагу двум прыхільнікам. Справа ў тым, што двум фэнам не сядзелася на месцах у першым шэрагу. На
працягу канцэрта яны ўвесь час уставалі і выходзілі ў фае, а потым
вярталіся зноў.
Артыстка не вытрымала і заявіла са сцэны: "Пачакайце! Сыходзьце з майго шоў! Сядзець у першым шэрагу - вялікая прывілея. Гэта мае месцы, і я дазваляю займаць іх толькі тым людзям, якія сапраўды любяць музыку".
Пасля гнеўнай прамовы Торы папрасіла сек'юрыці вывесці няўседлівых слухачоў з залі, каб не перашкаджаць астатнім глядзець яе шоў.
Фота: blogs.cocoondev.org