Торы Амос змагаецца супраць mp3-плэераў
Амерыканская спявачка Торы Амос выдала свой новы альбом "American Doll Posse" на вініле. Растлумачыла яна сваё рашэнне тым, што ненавідзіць розныя сучасныя навінкі,
асабліва mp3-плэеры. Як паведамляе InterMedia, 43-гадовая выканаўца
ўпэўненая, што прылады для праігрывання лічбавай музыкі не падыходзяць
для праслухоўвання яе песень.
Маўляў, яна "супраць таго, каб людзі маглі слухаць музыку на гэтых дробных плэерах ці тэлефонах з навушнікамі. Яны не для гэтага створаны. Музыка пішацца для таго, каб людзі яе слухалі ў прайгравальніку і атрымлівалі гукавы аргазм!"
Менавіта гэтыя думкі спявачкі і сталі асноўнай прычынай, з якой увесь наклад «American Doll Posse» быў выдадзены як падвойны альбом на вініле.
Нагадаю, што не так даўно беларускі гурт J-морс таксама выдаў дадатковы наклад новага альбома на аўдыёкасетах, але ў нашых музыкаў быў больш камерцыйны пункт гледжання. Які класны мог бы атрымацца PR-ход: маўляў, мы за якаснае праслухоўванне якаснай музыкі.
Фота: www.rollingstone.com