Торы Эймас стала незалежным музыкантам

Торы Эймас спыніла супрацоўніцтва з гуказапісвальным лейблам Epic Records, каб стаць незалежным музыкам. Па словах менеджэра спявачкі Джона Уізерспуна, Торы Эймас, як і шматлікія сучасныя музыканты, будзе даносіць сваю творчасць да прыхільнікаў, не абмяжоўваючы сябе рамкамі і ўмовамі з боку буйных гуказапісвальных кампаній.

Да супрацоўніцтва з Epic Records Торы Эймас працавала з лейблам Atlantic Records на працягу дзевяці гадоў - з 1992 па 2001 год. Апошні альбом Эймас на Epic Records выйшаў у 2007 годзе, дыск называўся American Doll Posse. Выхад новага альбома спявачкі запланаваны на вясну 2009 года.

У цяперашні час Торы Эймас піша музыку для Брытанскага нацыянальнага тэатра (British National Theater), а ў ліпені збіраецца прэзентаваць кнігу Comic Book Tattoo.

Фота: hasta-indi.livejournal.com