Траціна нямецкіх школьнікаў церпіць ад гвалту з боку калег
У сярэдніх і старэйшых класах больш за 31% нямецкіх вучняў пацярпелі ад школьнага гвалту. Гэта вынікі даследавання Ўніверсітэта Лойфана, паведамляе www.freiepresse.de. Ахвярай фізічнага гвалту ў навучальнай установе стаў кожны дзясяты школьнік. Больш за 37% прызналіся, што самі ўжывалі гвалт у дачыненні да іншых. 15% заявілі, што ўжывалі фізічны гвалт. Кожны пяты хлопчык за апошнія тры месяцы біўся хаця б раз.
Агулам універсітэт апытаў 1859 школьнікаў ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў у 5 федэральных землях.
14 % ахвяраў цкавання пакутуюць ад частых боляў галавы, спіны і жывата, дрэнна спяць. У вучняў, якія не былі ахвярамі, гэты паказнік складае 4%.
Школьныя ахвяры паказваюць асаблівыя сацыяльныя навыкі. 30% з іх ухіляюцца ад канфліктаў і робяць выгляд, што праблемы няма. 12% не ўдзельнічаюць ні ў якіх сумесных справах з іншымі людзьмі. Сярод неахвяраў гэта толькі 4 %.