Трактар "Беларус" спыніў грузавы цягнік пад Оршай
Грузавы цягнік Мінск — Орша сутыкнуўся на адным з чыгуначных пераездаў з трактарам "Беларус". У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Аднак лакаматыў і прыцэп трактара атрымалі механічныя пашкоджанні. Як адзначае БЕЛТА, трактарам кіраваў 61-гадовы мужчына. Пакуль невядома, ці быў ён у стане алкагольнага ап'янення. Прычынай інцыдэнта называецца ігнараванне ім забараняючага сігналу святлафора.