Тралейбус — самы небяспечны транспарт у Брэсце
У Брэсце фіксуецца вялікая колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам маршрутнага траншпарту. Апошні выпадак адбыўся на напружаным перакрыжаванні вуліц Міцкевіча і Камсамольскай. Пінчук, які кіраваў фурай маркі "ДАФ", не прапусціў тралейбус. што рухаўся па галоўнай дарозе. Адбылося сутыкненне. Паводле сведкаў, удар быў настолькі моцны, што тралейбус развярнула на дарозе. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Ужо вядома, што кіроўца фуры быў нецвярозы.
Гэта другое буйное ДТП з удзелам тралейбуса за месяц. Некалькі тыдняў таму тралейбус без кіроўцы праехаў па цэнтральным праспекце Брэста цэлы прыпынак, двое чалавек атрымалі пашкоджанні, нанесены матэрыяльныя страты многім удзельнікам дарожнага руху. Акрамя гэтага былі адзначаныя невялікія выпадкі з удзелам тралейбусаў. На мінулым тыдні іх было два.
Усе тралейбусы былі новыя. У большасці аварыйных выпадкаў, на думку спецыялістаў, з'яўляецца безадказнасць і п'янства ўдзельнікаў дарожнага руху.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст