"Трансформэры" б'юць рэкорды

Баявік Майкла Бэя "Трансформэры" пра гіганцкіх чалавекападобных робатаў з космасу паставіў у Злучаных Штатах пракатны рэкорд. Паводле сайта Variety, за тыдзень пракату ён зарабіў там 152,5 мільёна долараў, такім чынам паказаўшы лепшы тыднёвы вынік для асобнай карціны.

Як адзначылі прадстаўнікі кампаніі Paramount, якая выдала "Трансформераў", "гэта выдатны фільм – цікавы і вясёлы. І, больш за тое, арыгінальны. Такіх у кампаніі не было ўжо вельмі даўно, да таго ж трэба улічваць, што ніякія зоркі ў стужцы не здымаюцца".

Дадам, што стварэнне карціны (а па прызнанню рэжысёра, яна каштавала 150 мільёнаў долараў) акупілася за першы ж тыдзень. Дадатковых 93 мільёны даў пракат за межамі Злучаных Штатаў.

Нагадаю, што раней "Трансформэры" ужо паставілі рэкорд па дапрэм’ерных зборах: 2 ліпеня яны выйшлі на трох тысячах экранаў з ЗША і далі 9 мільёнаў долараў. Адпаведныя вынікі былі толькі ў першага "Чалавека-павука" ў 2002 годзе, аднак "Трансформэры" яго ўжо абагналі.

Фота: www.msnbc.msn.com