"Трансормеры" адказалі Потэру пераносам

Паводле паведамлення рэсурса Comingsoon.net, кіраўніцтва кінакампаніі DreamWorks і Paramount вырашыла перанесці выхад фільму Майкла Бэя "Трансформеры" з 4-га ліпеня, як планавалася раней, на 3-яе. Нагадаю, што на днях кампанія Warner Bros. Таксама абвясціла перанос пракату стужцы "Гары Потэр і ордэн Фенікса" на два дні раней. Да таго ж, у якасці адной з прычынаў пераносу стала жаданне скараціць тэрмін панавання ў пракаце "Трансформераў".

Дадам, што амерыканская прэм’ера "Трансформераў" адбудзецца 27 чэрвеня ў межах кінафестывалю ў Лос-Анджэлесе. Дэманстрацыя фільма будзе суправаджацца тэатралізаваным шоў і парадам, якія пройдуць на вуліцах гораду.

Фота: www.themovieblog.com