Транспартная пракуратура выявіла парушэнні ў дзейнасці "Белавіі"

Беларускай транспартнай пракуратурай у 2006—2007 гадах праведзены праверкі выканання заканадаўства аб працы ў "Нацыянальнай кампаніі "Белавія".
Устаноўлены парушэнні парадку прыцягнення авіятэхнікаў да працы, уліку працоўнага часу за працу ў выхадныя і святочныя дні і аплаты за яе ў павышаным памеры. Паведамленне пра гэта распаўсюдзіла Генеральная пракуратура.

Па выніках праведзенай праверкі беларускім транспартным пракурорам было ўнесена прадстаўленне дырэктару дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, па выніках разгляду якога гендырэктар авіякампаніі і начальнік авіяцыйна-тэхнічнай базы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

БелаПАН