Транспартнікі Польшчы рыхтуюцца да блакады магістраляў

У міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы ідуць перамовы віцэ-прэм’ера Гжэгажа Схэтыны з прадстаўнікамі пратэставага камітэта транспартнікаў.
Гэта апошні шанец, каб пазбегнуць заблакавання цэнтра Варшавы, запланаванага на сёння. Кіроўцы чакаюць ад віцэ-прэм’ера канкрэтных прапаноў рашэння праблемы на ўсходніх межах Польшчы.

А 13-й гадзіне па польскім часе прэм’ер сустрэнецца ў Белай Падлясцы з кіраўнікамі мытных пунктаў. На выпадак, калі нічога не вырашыцца, пратэставы камітэт рыхтуе спіс варшаўскіх магістраляў, якія будуць заблакаваныя.

Кіроўцы фур плануюць заблакаваць дарогі ў прыгарадах Варшавы сёння на 2-3 гадзіны. Да блакады гатовыя каля 100 фураў.