Трапіць у Нарачанскі край замежным турыстам стане лягчэй?
Кіраўнік краіны даў даручэнне вырашыць магчымасць спрашчэння візавага рэжыму для жыхароў Польшчы і Прыбалтыйскіх краін, якія прыязджаюць менавіта ў Нарачанскі край, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Ужо падрыхтаваны неабходныя дакументы, зараз яны знаходзяцца на разглядзе ў Прэм'ер-міністра. Пытанне будзе вырашана да канца года.
Застаецца нявырашаным, як пераканацца, што турысты будуць падарожнічаць толькі па Нарачанскім краі, а не паедуць, напрыклад, у Мінск.
Застаецца нявырашаным, як пераканацца, што турысты будуць падарожнічаць толькі па Нарачанскім краі, а не паедуць, напрыклад, у Мінск.