Трапіў у аварыю навагрудскі праваслаўны святар
Учора Мікалай Орса трапіў у здарэнне пад Баранавічамі, паведамляе газета "Наша Ніва". Паранены ён, і ягоная жонка. Орса стаў вядомы ў выніку рэканструкцыі царквы ў Навагрудку — колішняй сядзібе беларуска-літоўскай мітраполіі. Святар рэалізаваў сваю задуму пасадзіць на гатычны храм маскоўскія цыбуліны.