Трэнера “Нафтана” падчас матчу з БАТЭ выдалілі за мат у адрас суддзі
Старшы трэнер наваполацкага футбольнага клуба “Нафтан” Ігар Гасюта падчас хатняга матчу з барысаўскім БАТЭ быў выдалены з лавы запасных. Гэта здарылася на 32-й хвіліне сустрэчы пасля таго, як настаўнік навапалачан нецэнзурна вылаяўся ў адрас судзейскай брыгады. Так трэнер адрэагаваў на прызначэнне пенальці ў вароты “Нафтана”, які паспяхова рэалізаваў барысаўскі нападаючы Генадзь Блізнюк.
Дарэчы, на пачатку другога тайма ў наваполацкай каманды была магчымасць аднавіць раўнавагу таксама пры дапамозе адзінаццаціметровага. Аднак Сяргей Вярэмка, варатар БАТЭ, парыраваў удар.
Зраўняць лік “Нафтану” ўсё ж удалося, але ўтрымаць нічыю да канца гульні гаспадары так і не здолелі. У выніку БАТЭ выйграў з лікам 2:1.