Трое беларусаў вылучаныя на прэмію "Лепшы атлет-2008", ідзе галасаванне

Беларускія лёгкаатлеты Наталля Міхневіч, Аксана Мянькова і Андрэй Краўчанка рашэннем Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі вылучаныя на званне "Лепшы атлет-2008".
Галасаванне цяпер праходзіць на сайце асацыяцыі.

Нагадаем, Краўчанка стаў срэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Днямі ён выйграў турнір "Dekastar" у Францыі. Наталля Міхневіч у штурханні ядра ў Пекіне заваявала срэбраны медаль, а Аксана Мянькова заваявала алімпійскае "золата" ў кіданні молата.

Фота - tut.by