Трое беларусаў з перасаджаным сэрцам памерлі ад пнеўманіі

З 11 пацыентаў, якім у Беларусі зрабілі перасадку сэрца, двое памерлі ад пнеўманіі, выкліканай пандэмічным грыпам А(H1N1). Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак. Па словах лекара, за год, які прайшоў з пачатку першай аперацыі па перасадцы сэрца, у Беларусі было зроблена 11 трансплантацый гэтага органа. Трое з пацыентаў памерлі. Двое ад пнеўманіі, выкліканай пандэмічным грыпам А(H1N1), і адзін ад пнеўманіі іншага паходжання.

Мрочак растлумачыў, што арганізм пацыентаў, якім зрабілі перасадку сэрца, схільныя да заражэння на інфекцыйныя захворванні, у прыватнасці пнеўманію. Па яго словах, "памерлі пацыенты, якія былі не ў ліку першых, каму былі зробленыя аперацыі па перасадцы сэрца".

На цяперашні час у лісце чакання на трансплантацыю сэрца ў Беларусі знаходзіцца 25 чалавек, а патрабуецца такая аперацыя больш як 100 хворым.