Трое дзяцей загінулі на пажары ў Жыткавіцкім раёне

На пажары ў адной з хат вёскі Дзякавічы Жыткавіцкага раёна загінулі трое малалетніх дзяцей. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на гомельскіх выратавальнікаў, тры дзяўчынкі 1,5, 3 і 5 гадоў засталіся дома без нагляду. Бацька і маці, зачыніўшы дачок, адправіліся да сваякоў у суседнюю вёску. Пажар заўважылі суседзі, калі полымя выйшла на страху. Да месца здарэння прыбылі чатыры аўтацыстэрны МНС. Аднак выратаваць дзяўчынак не ўдалося.

На месцы трагедыі цяпер працуюць інспектары Дзяржаўнага пажарнага нагляду. Праверку ладзіць таксама раённая пракуратура.