Трое міліцыянераў загінулі ў ДТЗ на Гродзеншчыне

Трое супрацоўнікаў аддзела дэпартамента аховы Воранаўскага раёна, якія ехалі на службу, загінулі ў аварыі.
На паласу сустрэчнага руху на "БМВ" выехала 37-гадовая жыхарка Ліды. Кіроўцу “Аўдзі”, у якой ехалі пяцёра міліцыянераў, не ўдалося пазбегнуць сутыкнення.

Двое пацярпелых супрацоўнікаў дэпартамента аховы і жанчына-кіроўца дастаўленыя ў лякарню, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.