Трое падлеткаў-байдарачнікаў ледзь не патанулі ў Гомелі
Інцыдэнт адбыўся 28 красавіка ў раёне пешаходнага моста на вуліцы Набярэжнай у Гомелі.
Трое падлеткаў (хлопчыкі 1998 і 1999 гадоў нараджэння і дзяўчынка 2001 году нараджэння) займаліся на рацэ Сож веславаннем на байдарках. У часе развароту ўсе трое перакуліліся. На шчасці, дзеці былі ў ратавальных камізэльках. Дзяўчынка здолела самастойна выплысці на бераг, хлопчыкаў выратавалі работнікі Гомельскай станцыі АСВОД, інфармуе прэс-служба МНС.
Усіх траіх падлеткаў агледзелі медыкі і на месцы аказалі ім дапамогу. Шпіталізацыя не спатрэбілася ніводнаму.