"Троіца" адзначыць сваё 10-годдзе канцэртам, кнігай і відэа ад АНТ
15 лістапада ў Мінску адбудзецца святочны канцэрт гурта “Троіца” з нагоды 10-годдзя калектыва. Да гэтай даты Іван Кірчук рыхтуе гэтаксама і выданне кнігі “Аўтабаны ды менестрэлі”, а тэлеканал АНТ прапанаваў музыкам зняць на відэа выступ гурта і выдаць яго на DVD. Як распавёў Еўрарадыё нязменны лідэр “Троіцы” Іван Кірчук, кніга стане своеасаблівым кіраўніцтвам па творчым шляху гурта на працягу 10 год існавання:
“Там ёсць апісанне ўсіх фестваляў, дзе мы пабывалі, фотаздымкі, сустрэчы з рознымі людзьмі. Мне падаецца, што кніга разлічана ў першую чаргу на тых, каго цікавіць этніка як музыка. Таму што большую частку кнігі займае апісанне працы ў студыі: як запісы праходзілі, якія інструменты выкарыстоўвалі, як працавалі з гукарэжысёрамі. Яшчэ ў кнізе ёсць музыка да кінастужак, дакументальнае кіно і мультфільмы”.
Падчас арганізацыі святочнага канцэрту тэлеканал АНТ прапанаваў музыкам зняць на відэа ўсю імпрэзу, каб потым выдаць адмысловы DVD.
Іван Кірчук: “Калі адбудзецца добрае кіно — мы будзем не супраць яго выдання. Аднак пакуль існуе толькі дамова наконт таго, што АНТ будуць здымаць наш канцэрт 15 лістапада”.