Трубаправод у абыход Беларусі можа быць запушчаны ў сціслыя тэрміны

Другая чарга Балтыйскай трубаправоднай сістэмы можа быць запушчаная ў сціслыя тэрміны. Такое меркаванне выказаў 8 ліпеня першы віцэ-прэм'ер Расіі Сяргей Іваноў. Ён паведаміў таксама, што ёсць планы правесці ў марскі нафтаналіўны порт Прыморск чыгунку, а таксама пабудаваць у Прыморску завод па звадкаванні газу.

Балтыйская трубаправодная сістэма дазволіць цалкам адмовіцца ад транзіту нафты праз Беларусь і Польшчу ў Еўрасаюз па нафтаправодзе "Дружба". Магутнасць новага трубаправода ад Унечы на мяжы з Беларуссю да Прыморска складзе 50 мільёнаў тон нафты ў год.

Нагадаем, першая чарга Балтыйскай трубаправоднай сістэмы, магутнасцю 12 мільёнаў тон у год была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 2001 года.

РИА Новости