Трубу з радыеактыўным цэзіем адкапалі ў цэнтры Берліна
Супрацоўнікі пажарнай службы Берліна абясшкодзілі крыніцу радыеактыўнага выпраменьвання, выяўленую проста пад асфальтам на вуліцы. Як выявілася, гэта была невялікая металічная трубка з цэзіем-137, піша "Обозреватель".
Яна праляжала ў зямлі, у некалькіх сантыметрах ад паверхні, каля 20 гадоў. За гэты час на месцы знаходжання трубкі не праводзілася ніякіх прац. Як мяркуецца, яна была дэталлю вымяральнага прыбора. Як такі "падарунак" патрапіў пад зямлю, невядома.