Трусаў дамовіўся з Давыдзькам пра беларусізацыю БТ
Кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў правёў сустрэчу з новым кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам. Падчас яе абмяркоўвалася беларусізацыя дзяржаўных тэлеканалаў. Як паведаміў Трусаў у эфіры Еўрарадыё, ён прапанаваў на працягу году зрабіць адзін з тэлеканалаў цалкам беларускамоўным. Гэтую ідэю новы кіраўнік БТ адхіліў як маларэальную: маўляў, гэта справа не аднаго года. Затое Давыдзька пагадзіўся з 1 лютага перавесці навіны на Першым нацыянальным канале ў дзвюхмоўны фармат: у адну гадзіну яны будуць ісці па-беларуску, у другую — па-расійску. Давыдзька заявіў, што найперш хоча беларусізаваць спадарожнікавы канал "Беларусь-ТВ", які вяшчае на замежжа.
Кіраўнік ТБМ прапанаваў таксама шэраг беларускамоўных праграм па гісторыі і культуры нашай краіны: "Нашы славутыя землякі", "Беларускія замкі і палацы", "Тэатр на БТ". З гэтымі варыянтамі Давыдзька пагадзіўся. А вось ад праграмы "Беларускія могілкі" адмовіўся — маўляў, занадта змрочная тэма.
Затое пагадзіўся кіраўнік БТ з прапановай зрабіць моладзевае беларускамоўнае ток-шоў. Распрацаваць праект новай праграмы ён папрасіў Таварыства беларускай мовы.
Па словах Трусава, абмяркоўвалася таксама магчымасць новыя мультфільмы на беларускіх каналах перакладаць і дубляваць па-беларуску. Асабліва тыя, якіх няма па-расійску.
А вось з беларускамоўнымі фільмамі на DVD ад Белтэлерадыёкампаніі пакуль давядзецца пачакаць — не хапае сродкаў.