Трусаў: Лідэрства рускай мовы на ЦТ— гэта псеўда-інфармацыя

Паводле афіцыйных звестак, якія падае БЕЛТА, найбольшая колькасць абітурыентаў запісалася сёлета на матэматыку і рускую мову. Матэматыку выявілі жаданне здаваць 110 тыс. чалавек, а рускую мову — 107 тыс. чалавек. У папярэднія гады руская мова на цэнтралізаваных тэстах па колькасці заўжды саступала беларускай. Сёлетняе лідэрства рускай мовы ў інтэрв'ю Еўрарадыё каментуе кіраўнік Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў:

Трусаў: Я шчыра кажучы ў гэта не веру. Бо ўжо пару разоў такое было і ў тых гадах. Год ці два назад таксама пускалі ў прэсе такую псеўда-інфармацыю: у прэсе была, журналісты званілі... А потым, пасля таго, як тэсты былі напісаныя, выявілася, што ўсё не так.

Алег Трусаў нагадў, што ТБМ прыняў зварот да абітурыентаў з заклікам выбіраць на тэставанні беларускую мову.