Тры актывісты БХД сталі дэпутатамі мясцовых саветаў
Тры актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" сталі дэпутатамі мясцовых саветаў. Як інфармуе БелаПАН, ветэрынарны лекар Аляксей Цюлькоў перамог на выбарах у Асіповіцкі райсавет (Магілёўская вобласць). Іншыя яго паплечнікі ўвайшлі ў саветы больш нізкага ўзроўню. Настаўніца Жана Шчарбініна — у Аўсянкаўскі сельсавет (Горацкі раён Магілёўшчыны), вайсковы пенсіянер Віктар Бардзюг — у Хідрынскі сельсавет (Кобрынскі раён Брэстчыны). Пры гэтым Бардзюг абіраўся на безальтэрнатыўнай аснове.